Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абавязаў міліцыю вярнуць памятную шыльду ў гонар Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш

Ларыса Геніюш

Сёньня суд Ваўкавыскага раёну абавязаў кіраўніцтва мясцовай міліцыі вярнуць памятную шыльду ў гонар Ларысы Геніюш грамадзкаму актывісту Міколу Кавальчуку, чыімі намаганьнямі яна была выраблена і ўсталявана.

27 ліпеня ў Ваўкавыску на доме № 40 па вуліцы Перамогі, у якім нарадзілася выбітная беларуская паэтка Ларыса Геніюш, была ўсталявана мэмарыяльная шыльда. У той жа дзень шыльда зьнікла. Пазьней высьветлілася, што яе зьнялі супрацоўнікі міліцыі альбо іх памагатыя, бо шыльда апынулася ў Ваўкавыскім РАУС.

У той жа час Ваўкавыскі райсуд аштрафаваў Міколу Кавальчука на дзьве базавыя велічыні (70 тысяч рублёў). Самастойныя дзеяньні актывіста дзеля ўсталяваньня шыльды былі прызнаныя "самаўпраўствам". Паводле суду, у справе ўшанаваньня Ларысы Геніюш у Ваўкавыску грамадзкі актывіст мусіў узгадняць з уладамі кожны крок.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG