Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Козік: Няўжо вы думаеце, што я буду агітаваць прафсаюзы за таго, хто проста боўтаецца?


Леанід Козік

Леанід Козік

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі падтрымае на выбарах дзеючага прэзыдэнта ў выпадку яго вылучэньня кандыдатам на гэтую пасаду.

Пра гэта заявіў старшыня ФПБ Леанід Козік журналістам у Менску.

"Я яшчэ ў сьнежні сказаў, што ФПБ падтрымлівае дзеючага кіраўніка дзяржавы, у траўні — што калі трэба, мы зьбяром і подпісы ў яго падтрымку. Я ведаю Аляксандра Лукашэнку шмат гадоў, я сам чалавек ад сахі, ад такарнага станка, я слухаю і астатніх прэтэндэнтаў і ня бачу ад іх рэальных спраў", — сказаў Л.Козік.

"Няўжо вы думаеце, што я буду агітаваць прафсаюзы за таго, хто проста боўтаецца?" — працягнуў ён.

Л. Козік выказаў згоду зь дзеяньнямі прэзыдэнта, які часам жорстка крытыкуе ўрад і кантралюе яго працу.

"Тое, што ён "ганяе" ўрад, то я заўсёды казаў, што ўрад трэба разганяць тры разы на год", — дадаў Л. Козік.

Ён падкрэсьліў, што ўсе кандыдаты павінны мець роўныя магчымасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG