Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты змогуць купляць эфір


Кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь будзе забаронена выкарыстоўваць замежныя грошы.

Пра гэта паведаміла сёньня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытаньне "Свабоды" пра стварэньне індывідуальных фінансавых фондаў кандыдатаў у прэзыдэнты.

Яна сказала, што палажэньне аб гэтых фондах яшчэ будзе стварацца, бо час гэта дазваляе. Але асноўныя тэзы гэтага дакумэнту яна назвала.

Індывідуальныя фонды будуць стварацца са спонсарскіх грошай, але гэта павінны быць не замежныя сродкі, а сродкі беларускіх грамадзянаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Таксама нельга выкарыстоўваць грошы ад бюджэтных арганізацый Беларусі і рэлігійных арганізацый.

Памер фонду не павінен перавышаць тры тысячы базавых велічыняў. Дзяржава дае кандыдатам дзьве тысячы трыста велічыняў, але, як адзначыла Л.Ярмошына, паколькі кожнаму кандыдату будзе дадзены бясплатны час на радыё і тэлебачаньні, то дзяржава дае больш, чым можна сабраць у фондзе.

Паводле Л.Ярмошынай, грошы з фондаў могуць пайсьці на куплю дадатковага эфірнага часу, выпуск дадатковай друкаванай прадукцыі і плату людзям, якія будуць працаваць у перадвыбарчых штабах кандыдатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG