Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гары Паганяйла патрабуе не рэгістраваць ініцыятыўную групу А.Лукашэнкі


Гары Паганяйла
Гары Паганяйла

Юрыст праваабарончай арганізацыі "Беларускі Хэльсынскі камітэт" Гары Паганяйла рыхтуе заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію з патрабаваньнем адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групе па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Сваю ініцыятыву Гары Паганяйла пракамэнтаваў гэтак:

"Ініцыяваны ім рэфэрэндум 17 кастрычніка 2004 году — незаконны і неканстытуцыйны. Вынікам яго правядзеньня сталася ўзурпацыя ўлады ў Беларусі, улады аднаго чалавека на неабмежаваны тэрмін і, фактычна, зьмены канстытуцыйнага ладу ў краіне. Такія зьмены дзейнай Канстытуцыі і законаў ня могуць быць прызнаныя легітымнымі. Усе органы ўлады ў РБ і адказныя асобы павінны кіравацца гэтымі пазыцыямі і захоўваць дзяржаўны канстытуцыйны лад".

Гары Паганяйла спадзяецца, што ягоная ініцыятыва звароту з адпаведнай заявай у ЦВК стане прыкладам, які пяроймуць іншыя грамадзяне Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG