Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія зьнізіла курс ены


Урад Японіі сёньня правёў інтэрвэнцыю на фінансавым рынку, каб зьнізіць курс нацыянальнай валюты. Гэта здарылася пасьля таго, як курс ены да даляра ЗША дасягнуў самага высокага ўзроўню за 15 гадоў.

Паводле японскіх уладаў, Цэнтральны банк краіны зрабіў куплю даляраў на фінансавым рынку, пасьля чаго курс нацыянальнай валюты зьнізіўся зь меней чым 83-х да 84-х енаў за даляр.

Празьмернае ўзмацненьне ены наносіць страты японскаму экспарту і замінае ажыўленьню эканомікі краіны пасьля працяглага крызысу.

XS
SM
MD
LG