Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпісы ініцыятыўных груп павінны падавацца ў папяровым і электронным выглядзе


Пакуль ніводны з патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі не падаў у ЦВК сьпісаў сваіх ініцыятыўных групаў. Пра гэта Свабодзе сказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Выступаючы на паседжаньні ЦВК Міклай Лазавік згадаў, што практыка папярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў паказвае, што кандыдаты ў прэзыдэнты імкнуцца яшчэ раз праверыць сьпіс сваіх ініцыятыўных груп і звычайна здаюць іх перад самым заканчэньнем тэрміну падачы.

На паседжаньні было таксама адзначана сказана, што адрозна ад іншых кампаніяў сьпісы сябраў ініцыятыўных груп патрэбна здаваць у двух варыянтах: папяровым і электронным. Электронны варыянт патрэбны для таго, каб ЦВК магла хутчэй падрыхтаваць пасьведчаньні сябраў ініцыятыўных груп.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына зьвярнула ўвагу на тое, што кожны кандыдат у прэзыдэнты абавязкова павінны пры здачы дакумэнтаў паказаць свой пашпарт. Гэта патрэбна для таго, каб, па-першае, высьветліць ці зьяўляецца ён грамадзянінам Беларусі па нараджэньні. Па-другое, ці пражывае ён апошнія 10 год стала на тэрыторыі Беларусі.

Паседжаньне працягваецца. Падрабязнасьці пазьней чытайце на сайце і слухайце ў эфіры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG