Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва заклапочана "перазагрузкай"


Сьпікер літоўскага парлямэнту Ірэна Дэгуцене, якая знаходзіцца зь візытам ў ЗША, заявіла, што палітыка “перазагрузкі” стасункаў з Расеяй, якую праводзяць ЗША, не павінна весьціся коштам бясьпекі невялікіх краінаў. Такую пазыцыю Дэгуцене выказала на сустрэчы з сэнатарам, экс-кандыдатам на прэзыдэнта ЗША Джонам Макейнам.

Кіраўніца парлямэнту Літвы адзначыла, што літоўскі парлямэнт яшчэ 1 чэрвеня 2010 году ўхваліў рэзалюцыю аб тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі і заклікаў парлямэнты іншых краінаў, а таксама Кангрэс ЗША, зрабіць тое ж самае. “Гэта зьменшыць магчымасьці некаторых краінаў ізаляваць Грузію”, -- сказала Дэгуцене. Яна заклікала ЗША надаваць больш увагі гэтаму рэгіёну і дапамагаць краінам Усходняй Эўропы ў збліжэньні з Эўразьвязам.

На сустрэчы Дэгуцене і Макейна абмяркоўваліся таксама палітычныя пэрспэктывы Беларусі, сытуацыя ў Украіне і расейска-грузінскія стасункі.
XS
SM
MD
LG