Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вызваленая амэрыканка пакінула Іран


Грамадзянка ЗША Сара Шурд, якую іранскія ўлады вызвалілі сёньня з-пад варты, вылецела з Тэгерану ў Аман. 32-х гадовую амэрыканку разам з двума яе суайчыньнікамі затрымалі на ірацка-іранскім памежжы болей за год таму. Тэгеран інкрымінуе ім незаконнае перасячэньне мяжы і спробу шпіянажу.

У сувязі з пагаршэньнем здароўя Шурд іранскі суд пагадзіўся вызваліць яе пад заклад памерам паў-мільёна даляраў. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў сёньня, што не выплочваў Тэгерану гэтых грошай.
XS
SM
MD
LG