Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: Расея пратэстуе супраць чачэнскага кангрэсу


Расейскі амбасадар у Польшчы папярэдзіў улады гэтай краіны, што кангрэс чачэнскіх сэпаратыстаў, заплянаваны на гэты тыдзень у Варшаве, будзе "надзвычай небясьпечнай справай". У размове з журналістамі Аляксандр Аляксееў дадаў, што пазыцыя Масквы адносна гэтага мерапрыемства "вельмі адмоўная".

Прадстаўнік самаабвешчанага ўраду Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя ў Польшчы Ісламбек Кехарзаеў паведаміў раней, што ў працы Сусьветнага чачэнскага кангрэсу возьме ўдзел ад 250 да 350 дэлегатаў.
XS
SM
MD
LG