Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ паказала сваю вэрсію расьсьледаваньня сьмерці Алега Бябеніна


14 верасьня па вечаровай праграме тэленавінаў «Панарама» быў паказаны «Спэцыяльны рэпартаж» Беларускага тэлебачаньня. Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед выклаў асноўную афіцыйную вэрсію сьмерці журналіста, заснавальніка сайту «Хартыя-97» Алега Бябеніна — самагубства ў стане моцнага алькагольнага ап’яненьня. Спадар Швед абверг сьведчаньні блізкіх і сяброў Бябініна наконт наяўнасьці цялесных пашкоджаньняў і траўмаванай нагі загінулага.

У рэпартажы было акцэнтавана, што апошнім званіў Бябеніну Андрэй Саньнікаў.

Рэзкай крытыцы былі падвержаныя расейскія тэлеканалы, якія, па словах намесьніка генпракурора, пасьпяшаліся зрабіць высновы, здымалі свае матэрыялы на напісаным загадзя сюжэце, падказваючы беларускім палітыкам і грамадзкім дзеячам, што казаць у кадры. (былі паказаныя Станіслаў Шушкевіч, Мікалай Халезін). Быццам бы ў рукі стваральнікаў «спэцыяльнага рэпартажу» трапілі працоўныя матэрыялы расейскіх тэлеканалаў. БТ паабяцала працягнуць уласнае расьсьледаваньне.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG