Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 верасьня


Belarus – Calendar 2010 published by TBM, 30dec2009
Belarus – Calendar 2010 published by TBM, 30dec2009
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...ветрана і дзе-нідзе навальнічна. Тэмпэратура: 12-16 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Першае паседжаньне Цэнтральнай выбарчай камісіі пасьля аб’яўленьня даты прэзыдэнцкіх выбараў. Пачатак а 11.00.

Клюбная вечарына Алеся Камоцкага, "Лісіная нара", Каліноўскага, 32. Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сустракаецца ў Ерусаліме з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу і прэзыдэнтам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.

У Мурманску сустракаюцца прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і прэм’ер-міністар Нарвэгіі Енс Стольтэнбэрг, каб падпісаць дамову аб дэлімітацыі мяжы ў Арктыцы і гэткім чынам закончыць 40-гадовую спрэчку паміж дзьвюма краінамі.

У Стамбуле пачынаецца двухдзённы саміт цюркскамоўных краінаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1890 нарадзілася славутая ангельская аўтарка дэтэктываў Агата Крысьці (пам. 1976).

У 1938 памёр амэрыканскі пісьменьнік Томас Вульф (нар. 1900).

У 1989 памёр амэрыканскі пісьменьнік Робэрт Пэн Уорэн (нар. 1905).

У 2008 памёр Рычарт Райт (нар. 1943), заснавальнік, клявішнік і вакаліст рок-гурту "Пінк Флойд".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень дэмакратыі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Разьвітаньне зь легендай".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Толькі нешматлікія з нас зьяўляюцца такімі, якімі выглядаюць", — Агата Крысты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG