Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Францыі забараняюць паранджу


Францускі Сэнат амаль аднагалосна падтрымаў сёньня забарону на нашэньне паранджы ў публічных месцах. Асобы, якія будуць насіць адзеньне, што цалкам захінае аблічча могуць быць аштрафаваныя на 150 эўра. Мужчыны, якія прымушаюць сваіх жонак і дачок насіць паранджу могуць быць пакараныя штрафам 30 тысяч эўра і зьняволеньнем тэрмінам да аднаго году.

Раней законапраект ухваліла ніжняя палата францускага парлямэнту. Для набыцьця юрыдычнай моцы закон павінен падпісаць прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG