Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 15,3% прамысловых прадпрыемстваў — стратныя


У Беларусі за студзень — ліпень 2010 году чыстыя страты атрымалі 308 прамысловых прадпрыемстваў, альбо 15,3% ад іх агульнай колькасьці, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сума чыстых стратаў прампрадпрыемстваў склала 450,8 млрд. рублёў, што на 32,1% меней, чым за адпаведны пэрыяд летась. Найбольшыя сумы чыстых стратаў атрымалі прадпрыемствы электраэнэргетыкі, машынабудаваньня, харчовай, лёгкай прамысловасьці.

Рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі, паслугаў, працаў склала 10,1%, рэнтабэльнасьць продажаў — 7,7%.

Вышэйшая за сярэднюю па прамысловасьці рэнтабэльнасьць была на прадпрыемствах мэдычнай прамысловасьці (29,6%); горнашахтавага машынабудаваньня (28,9%); хімічнай прамысловасьці (22,8%); скураной, футравай і абутковай прамысловасьці (18,7%).


XS
SM
MD
LG