Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая зацікавілася Рымашэўскім


Прэтэндэнту на пост прэзыдэнта ад стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Віталю Рымашэўскаму прапанавалі падаць у падатковую інспэкцыю інфармацыю аб даходах і выдатках за апошнія 10 гадоў.

Як паведамляе БелаПАН, 14 верасьня Рымашэўскі быў выкліканы ў падатковую інспэкцыю Фрунзенскага раёна Мінска, дзе і даведаўся пра праверку, якая праходзіць ў дачыненьні яго.

Рымашэўскі лічыць дзеяньні падатковай інспэкцыі палітычным ціскам і рэпрэсіямі супраць яго як магчымага суперніка дзейнага кіраўніка дзяржавы.

«У дадзеным справе падаткавікі выступаюць у ролі карных органаў, інакш іх і не назавеш. Рэжым робіць неадэкватныя дзеяньні, спрабуючы выкарыстоўваць усе свае інструмэнты для татальнага зьнішчэньня апанэнтаў», - сказаў палітык.

На думку Рымашэўскага, спрабуючы запалохаць яго, улады паказваюць, што баяцца альтэрнатывы, якую прапануе БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG