Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве правяраюць праваабаронцаў


У Маскве пачалася масавая пракурорская праверка дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў, улучна зь вядомымі сваёй праваабарончай дзейнасьцю. Сярод іх – Маскоўская Хэльсынская група, расейскае аддзяленьне міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Transparency International” і Асацыяцыі ў абарону правоў выбарнікаў “Голос”.

Пра прычыны раптоўнай цікавасьці пракуратуры да гэтых арганізацыяў ім не паведамілі. Лідэр асацыяцыі “Голос” Лілія Шыбанава ў інтэрвію радыё Свабода ня выключыла, што пачалася своеасаблівая падрыхтоўка краіны да будучых выбараў прэзыдэнта ў 2012 годзе.
XS
SM
MD
LG