Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія судзіцца з Расеяй


У Гаазе ў міжнародным судзе ААН працягваюцца слуханьні паводле пазову Грузіі супраць Расеі. Намесьніца міністра юстыцыі Грузіі Ціна Буржаліяні паведаміла сёньня на слуханьнях, што каля 10 працэнтаў грузінскага насельніцтва жывуць у выгнаньні.

Учора прадстаўнікі Расеі заявілі, што пазоў Тбілісі павінен быць адхілены, бо ў жніўні 2008 году Грузія пачала вайну з Расеяй, калі напала на Паўднёвую Асэтыю.

Грузія абвінавачвае Расею ў этнічных чыстках у Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
XS
SM
MD
LG