Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нэтаньягу і Абас сустрэліся ў Эгіпце


Пасланец ЗША на Блізкім Усходзе Джордж Мітчэл лічыць, што адноўленыя ізраільска-палестынскія перамовы ў цэлым рухаюцца ў правільным кірунку. Такую заяву ён зрабіў пасьля сёньняшняй сустрэчы твар у твар ізраільскага прэм’ер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу і прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса ў Эгіпце.

Гэта быў другі раўнд наўпроставых ізраільска-палестынскіх перамоваў пасьля іх аднаўленьня ў Вашынгтоне 2 верасьня пасьля 20 месяцаў перапынку. Пасярэднікам на перамовах была дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан. Прысутнічаў таксама Мітчэл.

Перамовы адбываюцца на тле занепакоенасьці блізкім завяршэньнем тэрміну забароны на будаўніцтва ізраільскіх пасяленьняў. Абас пагражае выхадам зь перамоваў, калі на акупаванай тэрыторыі будаўніцтва адновіцца.
XS
SM
MD
LG