Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заўсёды была і будзе для Расеі надзейнай апорай, і ніякім палітыкам ня ўдасца разарваць гэтыя дачыненьні. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня на сустрэчы з генэральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

Лукашэнку цытуе БЕЛТА:

"Хачу, каб вы разумелі: мы былі і будзем для рускага чалавека надзейным апорай, апорай, фарпостам, як гэта ў Расеі прынята казаць. Мы заўсёды былі разам і будзем, і ніякім палітыкам не наканавана разарваць нашы дачыненьні".

Аляксандар Лукашэнка, паводле БЕЛТА, адзначыў: "нас хвалююць нашы адносіны з галоўным партнэрам па АДКБ – Расейскай Фэдэрацыяй". "Але, нягледзячы на тое, што расейскае кіраўніцтва пастаянна нас цапае ў апошні час за розныя часткі цела, мы не заточаныя на яго так, як, можа быць, некаторыя думаюць. Мы цалкам адэкватна ацэньваем тое, што адбываецца", – сказаў кіраўнік Беларусі.

Зьвяртаючыся да госьця, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Хачу, каб вы ўвогуле пра гэта ня думалі. Думаю, гэтыя непаразуменьні рана ці позна разьвеюцца".

Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу на тое, што Беларусь будзе будаваць сваю палітыку без залішніх прэтэнзій, наскоку на сваіх партнэраў. "Трэба сёньня ствараць, а не разбураць".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG