Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: гэтая дата нічога не мяняе ў маіх плянах


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 19 сьнежня. Як да гэтага ставяцца ў апазыцыі? Ці чаканая гэтая дата і ці спрыяльная для правядзеньня выбарчай кампаніі?

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў паведаміў, што найбліжэйшым часам зробіць заяву адносна прызначэньня выбараў. Аднак сама дата не мяняе ягоных плянаў.

"Тое, што адбывалася вакол гэтай даты, нейкія таямніцы, чуткі — гэта сьведчыць пра тое, якая ў нас сытуацыя. Улады нават ня могуць людзям шчыра, сумленна адказаць, калі будуць выбары.

Тое, што да Новага году, то відавочна, што складаная сытуацыя ў стасунках з усімі — і з Расеяй, і з Эўропай. І яна абяцае быць яшчэ больш складанай для Лукашэнкі. Таму трэба гэтую ўладу мяняць. Я гатовы да выбараў, і гэтая дата нічога не мяняе ў маіх плянах".
XS
SM
MD
LG