Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: улада спадзяецца, што апазыцыя не акажа супраціву


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 19 сьнежня. Як да гэтага ставяцца ў апазыцыі? Ці чаканая гэтая дата і ці спрыяльная для правядзеньня выбарчай кампаніі?

Адзін зь лідэраў "Эўрапейскай кааліцыі" Мікола Статкевіч заявіў, што пакуль ня вырашыў, ці будзе выстаўляць сваю кандыдатуру ў прэзыдэнты, бо спадзяецца, што прызначэньне гэтай даты выбараў "працьвярозіць" некаторых людзей, і "мы зможам дамовіцца". Спадар Статкевіч лічыць, што, як ніколі, на гэтых выбарах патрэбны адзіны кандыдат. Ён мяркуе зрабіць апошнюю спробу правесьці кансультацыі і кансалідаваць хоць частку апазыцыі. Калі гэта ня ўдасца, то Народная Грамада і Эўрапейская кааліцыя прымуць цягам бліжэйшых дзён пэўнае рашэньне.

Адносна матывацыі, якая падштурхнула ўлады прызначыць выбары на 19 сьнежня, спадар Статкевіч сказаў:

"Аб'ектыўныя фактары наступныя. Па сутнасьці, схаваны, але ўсё больш жорсткі крызіс беларускай эканамічнай мадэлі. Бо даводзіцца ўжо шукаць грошы, разьмяшчаючы эўрабонды, праядаць золатавалютныя рэзэрвы. І, мабыць, ёсьць разуменьне ва ўладаў, што з новага году давядзецца рэзка падвышаць цэны на камунальныя паслугі. Другі аб'ектыўны фактар — канфлікт з Расеяй. Для ўладаў відавочна, што ёсьць нейкі плян у Крамля. Яны ведаюць (можа, здагадваюцца), нэрвуюцца і хочуць згуляць на апераджэньне. А можа, проста няма эмоцый і нэрваў чакаць. І трэці аб'ектыўны фактар — гэта стан апазыцыі. Апазыцыя, як ніколі, знаходзіцца перад выбарамі ў раздраі, у канфлікце, без фінансавай падтрымкі. І ўлада спадзяецца, што яна не акажа супраціву. І яшчэ адзін чыста суб'ектыўны фактар, які сьведчыць, што Лукашэнка верыць у пэўную сымболіку. Бо 19 сьнежня імяніны малодшага сына спадара Лукашэнкі — дзень сьвятога Мікалая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG