Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Ужо некалькі тыдняў ходзяць чуткі пра тое, што старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, магчыма, ня будзе балятавацца ў прэзыдэнты. Днямі ён заявіў, што вызначыцца пасьля прызначэньня даты выбараў.

Сёньня намесьнік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч у інтэрвію “Беларускаму партызану” заявіў наступнае:

"Імкненьне правесьці выбары максымальна раней азначае жаданьне правесьці кампанію ў больш спрыяльных для Лукашэнкі умовах – і палітычных, і эканамічных. А каманда Мілінкевіча заўсёды гатова да выбараў. Мы раней аб'яўлялі, што канчатковае рашэньне будзе прынятае пасьля абвяшчэньня даты выбараў.

Зараз мы разглядаем магчымасьць альбо склікаць тэрміновае сход, альбо параіцца іншым чынам – у бліжэйшыя два дні канчатковае рашэньне будзе абвешчана. Мы не пакінем гэтую кампанію без увагі, перад намі стаіць пытаньне аб фармаце ўдзелу”, – сказаў " Беларускаму партызану " Юрась Губарэвіч.


Былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Валер Фралоў паведаміў “Беларускаму партызану”, што прыме канчатковае рашэньне, ці будзе ўдзельнічаць у выбарах, да канца тыдня. “Чакаю некаторых цікавых паваротаў, якія, як мне здаецца, павінны адбыцца", – заявіў Фралоў.
"На мой погляд, самымі рэальнымі прэтэндэнтамі выглядаюць Уладзімір Някляеў, можа быць, Андрэй Саньнікаў, і яшчэ адзін прэтэндэнт, якога мы пакуль ня ведаем. Не ад апазыцыі. Гэтыя людзі здольныя на рэальныя справы", – сказаў палітык.
XS
SM
MD
LG