Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч: для ўлады лепш правесьці выбары да новага кантракту на пастаўку нафты і газу


Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 19 сьнежня. Як да гэтага ставяцца ў апазыцыі? Ці чаканая гэтая дата і ці спрыяльная для правядзеньня выбарчай кампаніі?

Палітык Алесь Міхалевіч заявіў, што яго пляны застаюцца нязьменнымі і ён будзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты. Цяпер ён завяршае фармаваньне сваёй ініцыятыўнай групы.

"19 сьнежня – гэта для мяне вельмі спрыяльная дата. Гэта важна, што яшчэ ў гэтым годзе, бо збор подпісаў прыпадзе пераважна на кастрычнік. Для мяне гэта вельмі добры тэрмін. Гэта час, калі людзі адносна вольныя, адышлі ад летняга адпачынку і здольныя спакойна зьбіраць подпісы. Зь іншага боку, у іх яшчэ няма каляднага настрою. А гэтая дата выбараў уладамі абраная таму, што напярэдадні Новага году і Калядаў у людзей заўсёды вельмі добры настрой. Яны, адпаведна, ня схільныя да нейкіх пратэстаў. Вельмі лёгка ўтрымаць курс даляру, бо людзі здаюць валютныя назапашваньні, каб купіць падарункі, накрыць добры стол. Таму для ўладаў гэтая дата таксама вельмі спрыяльная.

Плюс ёсьць фактар нявызначанасьці новага года. Расея можа трымаць афіцыйным Менск непаінфармаваным адносна паставак нафты і газу. А гэта заўсёды дадатковая напруга. Таму выбары для ўладаў лепш зрабіць у гэтым годзе, каб асноўныя палітычныя пытаньні вырашыць яшчэ да наступленьня новага кантракту на пастаўку нафты і газу".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG