Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наота Кан застаецца прэм'ерам Японіі


Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан захаваў сваю пасаду пасьля сёньняшняй перамогі на выбарах лідэра кіроўнай Дэмакратычнай партыі. Супернікам Кана быў уплывовы палітык Іціра Адзава. Паводле дадзеных апытаньняў, Кан карыстаецца падтрымкай бальшыні парлямэнтароў і насельніцтва краіны, але ў кіраўніцтве партыі ў абодвух прэтэндэнтаў прыблізна роўная колькасьць прыхільнікаў.

Лідэр Дэмакратычнай партыі, якая мае найболей месцаў у парлямэнце, зьяўляецца кіраўніком японскага ўраду. Цягам апошніх 4 гадоў у Японіі памяняліся пяць прэм'ер-міністраў.
XS
SM
MD
LG