Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Кіргізстана Бакіева будуць судзіць завочна


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

Кіргізстан ня мае намеру больш прасіць Беларусь пра экстрадыцыю былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

"Запыт у Беларусь пра экстрадыцыю мы больш рабіць не будзем," - заявіў Інтэрфаксу у аўторак віцэ-прэм'ер кіргіскага ўраду Азымбек Бекназараў.

Бекназараў дадаў, што крымінальная справа па абвінавачваньні былога прэзыдэнта ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і ў масавым забойстве 7 красавіка на цэнтральнай плошчы Бішкеку ў бліжэйшы час будзе перададзеная ў суд.

"Мы будзем судзіць яго завочна, заканадаўства нам гэта дазваляе", - адзначыў Бекназараў.

Плянуецца, што судовыя працэсы пачнуцца ў кастрычніку сёлета.

"Усе, хто знаходзіцца ў Кіргізстане, паўстануць перад судом, тыя, хто пакінуў рэспубліку, будуць асуджаныя завочна ", - падкрэсьліў Бекназараў.

Зрынуты прэзыдэнт Курманбек Бакіеў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Прытулак яму прадаставіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

XS
SM
MD
LG