Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забітыя 9 баевікоў


У Пакістане дзевяць баевікоў былі забітыя ў выніку ўдараў, як мяркуецца, амэрыканскіх беспілётных самалётаў. Прадстаўнікі мясцовай выведкі паведамляюць, што тры ўдары былі зробленыя па базе экстрэмістаў ў раёне Шавал побач з аўганскай мяжой.

Тым часам узброены чалавек забіў журналіста ў горадзе Хангу на паўночным захадзе краіны. Паводле паліцыі, ён атрымліваў пагрозы ад баевікоў пасьля публікацыі матэрыялаў пра іхныя злачынствы.
XS
SM
MD
LG