Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

16 ахвяраў непарадкаў у Кашміры


Да 16 вырасла колькасьць ахвяраў масавых непарадкаў у індыйскай частцы Кашміру. У сутычках зь індыйскімі паліцыянтамі і вайскоўцамі загінулі 15 дэманстрантаў – мясцовых мусульмунаў, якія выступалі пад сэпаратысцкімі лёзунгамі. Загінуў таксама адзін паліцыянт. Дэманстранты падпальвалі ўрадавыя будынкі, закідвалі паліцынтаў камянямі. У пасёлку Тангмарг натоўп са скандаваньнем антыамэрыканскіх лёзунгаў, спаліў хрысьціянскую школу.

Назіральнікі адзначаюць, што дзясяткі тысяч кашмірскіх мусульманаў выйшлі на вуліцы пасьля паведамленьняў у СМі пра спальваньне Карану ў ЗША.
XS
SM
MD
LG