Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўроў заклікаў ЭЗ скасаваць візавы рэжым з Расеяй


Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заклікаў Эўрапейскі Зьвяз перайсьці да бязьвізавага рэжыму з Расеяй. Лаўроў падкрэсьліў, што зацягваньне адмены візаў “стварае рэальныя праблемы” для стасункаў паміж Расеяй і Эўразьвязам.

Некаторыя сябры ЭЗ баяцца, што пераход да бязьвізавага рэжыму прывядзе да росту нелегальнай міграцыі з Расеі. З другога боку, паводле дадзеных Усясьветнай турыстычнай арганізацыі, расейцы зьяўляюцца дзевятай нацыяй па колькасьці грошай, якія яны трацяць на падарожжы, -- 20.8 мільярдаў даляраў.

XS
SM
MD
LG