Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пасьля 22.30 госьцем “Начной Свабоды” будзе кіраўнік арганізацыі "Правы Альянс" Юрась Карэтнікаў.

Арганізацыя «Правы альянс» атрымала судовы пазоў ад намесьніка кіраўніка галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму Антаневіча Д.І., у якім сьцьвярджалася, што «Правы альянс» дзейнічае не адпаведна статутным мэтам, бо зьяўляецца палітычнай структурай. Арганізацыя зарэгістраваная як інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова.

Пазоў будзе разглядацца 15-га верасьня ў 12:40 у Менскім гаспадарчым судзе. Лідэр «Правага альянсу» лічыць гэта пачаткам ліквідацыі арганізацыі.

8 верасьня затрымалі актывіста арганізацыі Ігара Чапігу. Юрась Карэтнікаў лічыць, што ўлады распачалі масавую распрацоўку моладзевых нефармальных арганізацый.

Свае пытаньні Юрасю Карэтнікаву вы можаце задаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG