Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэлеканалы не баяцца суду з Лужковым


Тэлеканалы "Россия" і НТВ заяўляюць, што гатовы даказаць факты, выкладзеныя ў крытычных матэрыялах пра дзейнасьць мэра Масквы Юрыя Лужкова, ягонай жонкі Алены Бутурынай і сталічнага ўраду, што нядаўна выйшлі ў эфір. Прадстаўнікі тэлекампаніяў такім чынам адрэагавалі на паведамленьні пра намеры Лужкова і кампаніі "Интеко", якую ачольвае Батурына, падаць у суд пазовы пра абарону гонару і годнасьці ў зьвязку з гэтымі рэпартажамі.

У прэсавай службе ВГТРК падкрэсьлілі, што «маскоўская праблематыка» застанецца ў цэнтры ўвагі ўсіх тэлеканалаў, якія ўваходзяць у холдынг.
XS
SM
MD
LG