Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістцы Натальлі Радзінай працягваюць пагражаць


Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

Ананімныя пагрозы і запалохваньні паступаюць штодня з моманту гібелі Алега Бябеніна, паведамляе сайт «Хартыя-97». Пагрозы ідуць у выглядзе камэнтароў да артыкулаў сайту charter97.org.

У іх паведамляецца, што Алег Бябенін быў першым журналістам сайту, якога забілі, на чарзе ўсе астатнія. Прычым, ананімы не выбіраюць выразаў. У панядзелак ананімны камэнтатар напісаў літаральна наступнае: «Дык можа ўсім харцюкам перавешацца? Радзіна — у пятлю!»

Натальля Радзіна: «Раней пагрозы паступалі зь некаторай пэрыядычнасьцю, некалькі разоў у год. Пасьля гібелі Алега пачалі пагражаць штодня. Усё гэта толькі ўзмацняе нашы падазрэньні, што Бябенін быў забіты. Эфэкт ад пагрозаў зваротны. Запалохаць нас не ўдасца. Працаваць мы ўсё адно будзем, а тым, хто гэта піша, рана ці позна давядзецца за ўсё адказаць».


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG