Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Румынія арыштавала рахункі казаскага НПЗ


Фінансавая адміністрацыя Румыніі заявіла сёньня аб замарожваньні актываў казаскага нафтаперапрацоўчага заводу Ромпэтрол з-за ас:цярогаў, што завод ня здолее выплаціць румынскім крэдыторам запазычанасьці памерам 642 мільёны эўра.

Прадстаўнікі кампаніі КазМунайГаз, якая валодае НПЗ, назвалі гэты крок Бухарэсту "беспадстаўным і зьневажальным".

Бальшыня запазычанасьці паходзіць з часоў да 2003 году, калі Ромпэтрол належыў румынскаму бізнэсоўцу.

Выкупіўшы кантрольны пакет акцыяў НПЗ ў 2007 годзе КазМунайГаз заявіў, што выплаціць толькі 100 мільёнаў эўра запазычанасьці, а на астатнюю суму выпусьціць акцыі. Румынскі ўрад, які цярпіць ад высокага бюджэтнага дэфіцыту, адкінуў гэтую прапанову.
XS
SM
MD
LG