Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ: прагноз росту ВВП падвоіўся


Эканамічны рост краінаў эўразоны складзе сёлета 1,7 адсотка, паведамляецца ў афіцыйным прэсавым рэлізе на сайце Эўракамісіі. Раней чакалася, што эканоміка блёку павялічыцца ў 2010-м годзе на 0,9 адсотка.

Зьмена прагнозу зьвязаная з паскоранымі тэмпамі эканамічнага аздараўленьня ў першым паўгоддзі. У трэцім і чацьвёртым кварталах тэмпы росту будуць зьмяншацца.

Ачольнік Міжнароднага валютнага фонду папярэдзіў сёньня, што надзеі на павелічэньне колькасьці працоўных месцаў, у сувязі з эканамічным ростам, могуць быць марнымі.
XS
SM
MD
LG