Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Кашміры: 12 загінулых


У Індыйскім Кашміры прынамсі 12 чалавек загінулі ў сутыкненьнях з салдатамі. Забурэньні былі выкліканыя паведамленьнямі аб зьнявазе Карану ў ЗША. Дзясяткі тысяч анты-індыйскіх пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы нягледзячы на камэнданцкі час. Дэманстранты спальваюць урадавыя ўстановы і закідаюць камянямі мясцовыя аддзяленьні паліцыі.

Колькасьць сёньняшніх ахвяр стала найвялікшай за часы апошніх сэпаратысцкіх пратэстаў у Індыйскім Кашміры, якія пачаліся тры месяцы таму.

Нагодай для сёньняшніх забурэньняў паслужыў рэпартаж па індыйскім тэлебачаньні, у якім быў паказаны чалавек, што спальвае кнігу. Камэнтатары сказалі, што гэтай кнігай быў сьвяты для мусульманаў тэкст.

Раней такую акцыю зьбіраўся правесьці пастар невялікай царкоўнай грамады ў Флярыдзе. Пазьней, ён, аднак, адмовіўся ад свайго намеру.
XS
SM
MD
LG