Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дату правядзеньня Ўсебеларускага сходу прызначаць неўзабаве


Дату правядзеньня IV Усебеларускага сходу павінны прызначыць падчас аднаго з бліжэйшых пасяджэньняў аргкамітэту.

Пра гэта ў інтэрвію “Эўрарадыё” паведаміла першая намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч.

Пяткевіч: “Не, дата пакуль не прызначаная. Гэтае пытаньне вырашаецца на аргкамітэтах. Вось, на некім з аргкамітэтаў будзе прынятае рашэньне”.

Паводле словаў Пяткевіч, пакуль немагчыма сказаць – гэты сход пройдзе да Новага году ці пасьля.

У 2006 годзе Ўсебеларускі сход быў праведзены акурат перад прэзыдэнцкімі выбарамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG