Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Ніякай новай інфармацыі наконт даты прызначэньня прэзыдэнцкіх выбараў у Цэнтральнай выбарчай камісіі на сёньняшні дзень няма. Мы, як і ўсе іншыя зацікаўленыя суб'екты, чакаем калі выбары будуць аб'яўленыя" – сказаў сёньня ў размове са Свабодай сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.


14 верасьня адбудзецца другое паседжаньне пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Некаторыя назіральнікі лічаць, што ў гэты дзень і могуць быць прызначаныя выбары кіраўніка беларускай дзяржавы.

Але калі гэта не адбудзецца, то на чарговую сэсію дэпутаты зьбяруцца толькі 2 кастрычніка. І нават калі ў першы ж дзень яны назавуць дату выбараў, то гэта азначае, што выбары прэзыдэнта адбудуцца толькі ў 2011 годзе.

"Справа ў ты, што паміж датай прызначэньня выбараў і іх правядзеньнем павінна прайсьці ня менш за тры месяцы. Гэта – канстытуцыйная норма" – тлумачыць Мікалай Лазавік.

Такім чынам, выбары прэзыдэнта могуць прайсьці ў пэрыяд з 2 студзеня па 6 лютага. Але паколькі ў Выбарчым кодэксе зафіксавана, што выбары праводзяцца выключна ў нядзелю, то застаюцца толькі наступныя варыянты даты выбараў: 2 студзеня, 9 студзеня, 16 студзеня, 23 студзеня, 30 студзеня і 6 лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG