Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ананімны супрацоўнік спэцслужбаў папярэджвае пра замах на Лукашэнку


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

У інтэрнэце зьявіўся ананімны зварот, аўтар якога папярэджвае, што кіраўнік ураду Расеі Ўладзімер Пуцін загадаў рыхтаваць замах на Аляксандра Лукашэнку.

Твар чалавека на відэа зацемнены, а голас зьменены.

Ён прадстаўляецца былым супрацоўнікаў "адной са спэцслужбаў Расейскай Фэдэрацыі", які "па зразумелых прычынах" ня можа прадставіцца.

"Каб прыбраць Лукашэнка, у нас ёсьць цэлы набор нармальных сродкаў і мэтадаў. (…) Мне дакладна вядома, што для рэалізацыі гэтай мэты ў чэрвені гэтага году ў дзяржкарпарацыі «Растэхналёгіі» створана спэцыяльная група зь ліку былых супрацоўнікаў Фэдэральнай службы бясьпекі, Службы зьнешняй разьведкі і іншых спэцслужбаў. Створана па прамым указаньні Пуціна", — гаворыць невядомы на відэа.

"Група па фізычнай ліквідацыі прэзыдэнта Беларусі строга засакрэчаная. У яе ўваходзяць толькі самыя правераныя і адданыя Пуціну сілавікі. Ужо адпрацавана некалькі сцэнарыяў зьнішчэньня Лукашэнкі: да прыкладу аўтамабільная або авіяцыйная катастрофа, заражэньне праз падарунак або паштовае адпраўленьне, задзейнічаньне снайпэра", — удакладняе аўтар звароту.

"У якасьці найбольш рэальнага сцэнару разглядаецца правядзеньне маштабнага тэракту падчас аднаго з масавых мерапрыемстваў з удзелам Лукашэнкі, а ў перадвыбарную кампанію Лукашэнку давядзецца праводзіць шмат такіх мерапрыемстваў. Сур'ёзна разглядаецца тэракт падчас традыцыйнага сьвята ўраджаю ў Беларусі", — папярэджвае невядомы.

У інтэрвію сайту "Белорусский партизан" вядомы журналіст Павал Шарамет называе гэты відэаролік фальшыўкай беларускіх спэцслужбаў.

Падрабязьней пра гэты ананімны зварот, а таксама афіцыйных асобаў — пазьней на сайце Свабоды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG