Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Беларусі ў жніўні 2010 года вырасла да 0,6% з 0,3% у ліпені і 0,2% у чэрвені.


За студзень-жніўні 2010 года прырост спажывецкіх коштаў склаў 5,1%.

Кошты вытворцаў прамысловай прадукцыі за студзень-жнівень 2010 г. павялічыліся на 11,6%.

Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў Нацыянальным статыстычным камітэце са спасылкай на апэратыўныя дадзеныя.

У 2010 годзе ўрад прагназуе рост спажывецкіх коштаў у межах 8-10%.

Міжнародны валютны фонд чакае інфляцыю ў межах 8%.

У 2009 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 10,1%.
XS
SM
MD
LG