Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Сьвятлана Астроўская з кастрычніка пачне навучацца па-беларуску


Навучаньня дзяўчыны па-беларуску дамагліся яе бацькі – Алесь і Аксана Астроўскія, якія выйшлі на несанкцыянаваны пікет з патрабаваньнем забясьпечыць іх дзецям беларускамоўнае навучаньне.

Цяпер для першаклясьніцы Сьвятланы Астроўскай складаюць індывідуальную праграму ў 32-й школе. Ужо ўзгоднена, што заняткі маляваньня, фізкультуры, сьпеваў і рытмікі дзяўчынка будзе наведваць разам зь іншымі дзецьмі. Заняткі па-беларуску абяцаюць пачаць з кастрычніка.

Праўда, яе бацькоў – Аляксандара і Аксану Астроўскіх будуць судзіць за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. Судзіць будуць і журналіста Ўладзімера Хільмановіча, які таксама браў удзел у несанкцыянаваным пікеце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG