Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ прывітаў вынікі рэфэрэндуму ў Турэччыне


Эўрапейскі Зьвяз прывітаў вынікі рэфэрэндуму ў справе канстытуцыйных паправак, які адбыўся ў нядзелю ў Турэччыне.

Член Эўракамісіі Штэфан Фюле, які адказвае за пытаньні пашырэньня Эўразьвязу, заявіў, што папраўкі, за якія прагаласавалі большасьць грамадзянаў Турэччыны, ёсьць “крокам у правільным накірунку”.

Найбольш важныя зьмены закранаць судовую сыстэму і абмежаваньня ролі войска. Дзеючая Канстытуцыя Турэччыны была прынятая ў пачатку 80-ых гадоў пасьля вайсковага перавароту. Зьмяніць Канстытуцыю прапанавала кіруючая Партыя справядлівасьці і разьвіцьця. Апазыцыя выступіла супраць паправак, заявіўшы, што яны накіраваныя на манапалізацыю ўлады кіруючай партыяй.
XS
SM
MD
LG