Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестына: Ізраіль працягне будаваць


Ізраільскія ўлады не працягнуць мараторыю на будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе ракі Ярдан. Пра гэта заявіў сёньня прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу на сустрэчы з спэцыяльным прадстаўніком ААН на Блізкім Усходзе Тоні Блэрам. Ізраільскі лідэр дадаў, што тэмпы будаўніцтва скароцяцца, але Тэль-Авіў ня стане "замарожваць жыцьцё жыхароў" ужо існоўных паселішчаў.

Мараторый на будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях заканчваецца ў канцы верасьня. Палестынцы раней пагражалі, што калі Тэль-Авіў адновіць будаўніцтва, палестынскі бок перапыніць беспасярэднія перамовы паміж бакамі, што стартавалі на пачатку месяца ў Вашынгтоне.
XS
SM
MD
LG