Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сутыкненьні ў Дагестане – 9 загінулых


Супрацоўнікі расейскіх органаў бясьпекі забілі васьмярых ваеўнікоў падчас спэцапэрацыі ў сталіцы Дагестану Махачкале. Сярод забітых – адна жанчына. На момант апэрацыі ваеўнікі знаходзіліся ў адным з прыватных дамоў. На прапанову здацца, паводле афіцыйнай вэрсіі, яны першыя адкрылі агонь.

Раней у нядзелю невядомыя забілі ў Махачкале ачольніка рэгіянальнага аддзелу для барацьбы з экстрэмізмам пры МУС Расеі.
XS
SM
MD
LG