Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея скардзіцца на чальцоў НАТО


Пастаянны прадстаўнік Расеі пры НАТО Дзьмітрый Рагозін лічыць спэкулятыўнымі спробы усходнеэўрапейскіх і прыбалтыйскіх краінаў падняць на паседжаньні Рады Расея-НАТО 15 верасьня пытаньне аб зьмяшчэньні ў Абхазіі расейскіх зэнітных ракетных сыстэмаў С-300.

Паводле слоў Рагозіна згаданыя краіны спрабуюць зьвярнуць на сябе ўвагу, пасварыўшы Расею з НАТО і змусіць Паўночнаатлянтычны альянс захаваць сваю антырасейскую скіраванасьць.
XS
SM
MD
LG