Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

50 чалавек пратэставалі ў Пецярбурзе


Каля 50 чалавек узялі сёньня ўдзел у Санкт-Пецярбурзе ў санкцыянаванай акцыі пратэсту расейскай апазыцыі “Дзень гневу”.

Удзельнікі акцыі патрабавалі адстаўкі гарадзкіх уладаў, перагляду будаўнічай палітыкі ў горадзе і сацыялізацыі бюджэтнай сфэры. Міліцыя не перашкаджала правядзеньню мітынгу.

У Маскве апазыцыя сёньня таксама мае намер правесьці акцыю “Дзень гневу” – не зважаючы на адсутнасьць дазволу ад уладаў.

Апазыцыйнікі вымагаюць адстаўкі маскоўскага мэра Юр’я Лужкова, правядзеньня датэрміновых выбараў у гарадзкую думу і пашырэньня правоў органаў мясцовага самакіраваньня.

XS
SM
MD
LG