Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава: сутычкі сэрбаў і альбанцаў


У выніку непарадкаў у горадзе Косаўска Мітравіца на поўначы Косава лёгкія раненьні атрымалі два вайскоўцы НАТО. Пацярпеў таксама францускі паліцыянт з складу міжнароднай паліцыі.

Супрацоўнікі правапарадку і вайскоўцы спрабавалі спыніць пачатыя ў суботу ўвечары сутыкненьні паміж мясцовымі сэрбамі і альбанцамі.

Групы сэрбаў і альбанцаў сталі закідаць адны адных камянямі пасьля таго, як альбанцы выйшлі на вуліцы, сьвяткуючы перамогу зборнай Турцыі над камандаю Сэрбіі ў паўфінале баскетбольнага чэмпіянату сьвету. Паступалі паведамленьні пра аднаго параненага з сэрбскага боку.
XS
SM
MD
LG