Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр кінарэжысэр Клёд Шаброль


На 81-м годзе пайшоў з жыцьця знаны францускі кінарэжысэр Клёд Шаброль.

Ён быў адным з заснавальнікаў і найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай “новай хвалі” ў францускім кіно, зь якой зьвязваюць таксама імёны Жана-Люка Гадара, Эрыка Рашэра і Жака Рывэта.

Першы фільм Шаброля выйшаў у 1958 годзе, затым рэжысэр здымаў прыблізна па карціне на год. Сярод найбольш вядомых ягоных фільмаў – “Красунчык Сэрж”, “Кузэны”, “Няверная жонка”.
XS
SM
MD
LG