Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турцыі – канстытуцыйны рэфэрэндум


Сёньня ў Турцыі праходзіць рэфэрэндум аб папраўках у канстытуцыю. Прэм’ер-міністар краіны Рэджэп Эрдаган заявіў, што зьмены зробяць канстытуцыю больш дэмакратычнай і адпаведнай стандартам Эўрапейскага Зьвязу.

Адна з прапанаваных паправак зьвязаная з працэдураю выбару судзьдзяў. На думку апазыцыйных палітыкаў, гэтая папраўка дасьць магчымасьць ураду ўплываць на судовую сыстэму. Яшчэ адна папраўка прадугледжвае ўзмацненьне падсправаздачнасьці ўзброеных сілаў цывільным судам.

Вынікі сацыялягічных апытаньняў паказваюць, што бальшыня туркаў падтрымае папраўкі ў канстытуцыю.

XS
SM
MD
LG