Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама: “ЗША ніколі не вялі і ня будуць весьці вайну з ісламам”


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пад час выступу на цырымоніі ў памяць ахвяраў тэрактаў 11 верасьня 2001 г. каля будынку Пэнтагону заявіў, што ЗША ніколі не вялі і ня будуць весьці вайну з ісламам. Абама сказаў, што ЗША змагаюцца супраць тэрарыстаў, якія дзевяць гадоў таму “ня толькі напалі на Амэрыку, але і атакавалі саму амэрыканскую ідэю”.

Будынак Пэнтагону 11 верасьня 2001 году быў адной з мэтаў тэрарыстаў.

Жалобныя цырымоніі прайшлі таксама ў Нью-Ёрку на месцы зруйнаванага ў выніку атакі тэрарыстаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру, а таксама на месцы падзеньня ўгнанага тэрарыстамі самалёту ў штаце Пэнсільванія.
XS
SM
MD
LG