Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане працягваюцца пратэсты супраць плянаў пастара з ЗША


У Аўганістане працягваюцца выступы супраць намераў хрысьціянскага сьвятара Тэры Джонса з Флярыды публічна спаліць некалькі асобнікаў кара.

У правінцыі Лагар паліцыянты былі сёньня вымушаныя адкрыць папераджальную страляніну, каб расьсеяць групу мясцовых жыхароў, якія штурмавалі адміністрацыйны будынак. Паведамляецца, што пратэстанты падпалілі некалькі пастоў бясьпекі і крамаў. Раней у Бадахшане, непадалёк ад базы нямецкіх вайскоўцаў, найменей трое ўдзельнікаў стыхійнай акцыі былі параненыя. У іх трапілі камяні, якімі разгневаны натоўп спрабаваў закідаць нямецкую базу.
XS
SM
MD
LG