Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Крыме атручаныя дзесяткі дзяцей


У курортным украінскім горадзе Эўпаторыя адбылося масавае атручваньне дзяцей у школьнай сталоўцы, паведаміла прэсавая служба МНС Крыму. 56 школьнікаў ужо дастаўленыя ў мясцовыя шпіталі.

Як паведамляецца, дыягназ пацярпелым да цяперашняга моманту паставіць не ўдалося. Санітарныя службы праводзяць праверку школьнай кухні і абсьледуюць яе работнікаў.
XS
SM
MD
LG