Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адклаў вызваленьне грамадзянскі ЗША


Іранскія ўлады адклалі заплянаванае на суботу вызваленьне з турмы 31-гадовай грамадзянкі ЗША Сары Шурд літаральна за некалькі гадзінаў да таго, як яно павінна было адбыцца. Раней прадстаўнік іранскіх уладаў паведаміў журналістам, што ў гэтай амэрыканкі ўзьніклі ў турме праблемы са здароўем, а таму яна неўзабаве можа быць вызваленая.

Як заявіў сёньня галоўны пракурор краіны Абас Джафар Далатабадзі, рашэньне аб адкладаньні вызваленьня прынятае з прычыны “незавершанасьці неабходных юрыдычных працэдураў”.

Сара Шурд была адной з трох амэрыканскіх турыстаў, затрыманых летась у Іране па абвінавачваньні ў шпіянажы.Тым часам самі арыштаваныя працягваюць заяўляць, што патрапілі ў Іран памылкова ў выніку вандроўкі па паўночным Іраку.
XS
SM
MD
LG